Камітэт па стыпэндыях
Камітэт па стыпэндыях
Чальцы
Review committee
Пры дапамозе:
- адзін назіральнік бяз права голасу Вікіманіі-2017 (вызначыць пазьней)
- Ellie Young (Мэнэджар падзеяў WMF)
- Sati Houston (пэрсанал WMF)
Задачы
Камітэт па разглядзе стыпэндыяў — істотная і рознабаковая група дабраахвотнікаў, якія дапамагаюць выканаць праграму стыпэндыяў ў адпаведнасьці са слупамі гэтай Вікіманіі.
Асноўныя абавязкі чальцоў камітэту да пачатку Вікіманіі-2016:
- Удзел у пэрыядычных анляйнавых сустрэчах з кіраўніком праграмы стыпэндыяту й іншымі чальцамі камітэту.
- Праверка і рэдагаваньне камунікацыйных матэрыялаў (напрыклад, вікі па стыпэндыяце, пытаньняў па заяўках).
- Дапамога ў вырашэньні патрабаваньняў для ахвотных падаць заяву на стыпэндыю.
- Гарантыя поўнага і хуткага адказу на заявы на стыпэндыі на розных мовах.
- Праца з камандай на месцах.
Яны былі адабраныя паводле наступных крытэраў:
- беглая пісьмовая ангельская мова, добрыя камунікацыйныя ўменьні, альбо магчымасьць кантакту зь мясцовымі прадстаўнікамі супольнасьці/амбасадарамі, якія дапамогуць ім зь перакладам на ангельскую мову.
- разважлівасьць і здольнасьць апрацоўваць канфідэнцыйную інфармацыю заяўніка, аб’ектыўная ацэнка кандыдатаў.
- жаданьне разглядаць заявы ў канцы 2015/пачатку 2016 рокаў, патрэбны час каля 30 гадзінаў.
- наяўнасьць аднаго з двух:
- раней удзельнічалі ў Вікіманіі.
- грунтоўнае веданьне міжпраектавых супольнасьцяў Вікімэдыі.
Чальцы камітэту працавацьмуць аддалена. Мясцовая група Вікіманіі ня можа гарантаваць фінансавую падтрымку паездак чальцоў камітэту, паколькі яны самі ня могуць падаваць заявы на стыпэндыі.
Амбасадары
Дабраахвотнікі
Задачы
Амбасадары прапануюць дапамогу для прадстаўнікоў мясцовых вікі-супольнасьцяў у падрыхтоўцы заяваў на стыпэндыю, перакладах і стасунках. Калі Вы таксама зацікаўленыя ў дапамозе мясцовай супольнасьці, калі ласка, паведаміце на domande.wikimania wikimedia.it. Мы цэнім Вашую дапамогу!
Графік
- 01–15 лістапада: заклікі ў Камітэт па стыпэндыях
- 15 лістапада — 06 сьнежня: падрыхтоўка Камітэту па стыпэндыях
- 06 сьнежня — 09 студзеня: прыём заяваў
- 11–27 студзеня: першы этап разгляду Фундацыяй Вікімэдыя
- 28 студзеня — 18 лютага: другі этап разгляду Камітэтам па стыпэндыях
- 19–25 лютага: трэці этап разгляду Фундацыяй Вікімэдыя
- 29 лютага: апошні тэрмін паведамленьня рашэньняў усім заяўнікам
- 04 сакавіка: апошні тэрмін прыёму адказаў і пацьверджаньняў ад заяўнікаў
- 08 сакавіка: рассылка атрымальнікам стыпэндыі інфармацыі пра рэгістрацыю/разьмяшчэньні і да т. п.
Колішняе запрашэньне
Шаноўныя вікіманьякі,
зараз мы склікаем камітэт па разглядзе стыпэндыяў.
Сёлета мы дадаткова хочам мець асобнага амбасадара па стыпэндыях для кожнага вялікага геаграфічнага рэгіёну або мовы, у тым ліку прадстаўніка ад кожнай установы, якая аплочвае дадатковыя стыпэндыі; амбасадары стануць назіральнікамі ў камітэце.
Камітэт па разглядзе стыпэндыяў — істотная і размаітая група дабраахвотнікаў, якая дапамагае ў працы стыпэндыяльнай праграмы ў адпаведнасьці са pillars гэтай Вікіманіі. Мы заахвочваем людзей з усіх разьдзелаў Вікімэдыі вылучацца на гэтую пасаду, каб камітэт мог апрацоўваць заявы на мностве моваў.
Асноўныя абавязкі сябраў камітэту да пачатку Вікіманіі-2016:
- удзел у пэрыядычных анляйнавых сустрэчах з кіраўніком стыпэндыяльнае праграмы й іншымі сябрамі камітэту;
- перагляд і рэдагаваньне камунікацыйных матэрыялаў (вікі па стыпэндыях, пытаньні па падачы заяваў);
- дапамога ў выкананьні патрабаваньняў для падачы заяваў на стыпэндыі;
- гарантаваньне ўважлівага разгляду і своечасовага адказу на заявы пра стыпэндыі на розных мовах;
- праца зь мясцовай камандай.
Падрабязнасьці глядзіце, калі ласка, на m:Wikimania/Scholarships/Tasks (камітэт будзе апрацоўваць і гэтую старонку).
Мы шукаем вікімэдыйцаў з усяго сьвету, якія:
- вольна пішуць па-ангельску і маюць добрыякамунікацыйныя здольнасьці, ці могуць назваць мясцовых прадстаўнікоў супольнасьці/амбасадараў, якія дапамогуць ім у перакладзе на ангельскую;
- вытрывалыя і здольныя апрацоўваць канфідэнцыйную інфармацыю пра заяўнікаў, і аб’ектыўна ацэньваць кандыдатаў;
- ахвотныя апрацоўваць заявы на стыпэндыі ў канцы 2015 — пачатку 2016, агульным часам каля 30 гадзінаў;
- адпавядаюць прынамсі адной з умоваў:
- удзельнічалі ў Вікіманіі раней;
- добра ведаюць міжпраектавую супольнасьць Вікімэдыі.
Вы працавацьмеце аддалена. Хоць мы маем надзею, што сябры камітэту па разглядзе стыпэндыяў атрымаюць задавальненьне ад Вікіманіі-2016, зрабіўшы ў яе вялікі ўнёсак, аднак мясцовая каманда ня можа абяцаць фінансавай падтрымкі на транспартныя выдаткі сяброў камітэту, бо яны ня могуць падаваць заявы на стыпэндыі.
Калі вы зацікаўленыя ў служэньні ў камітэце па разглядзе стыпэндыяў і/або амбасадарам па стыпэндыях, калі ласка, адашліце нам ліст на domande.wikimania@wikimedia.it. Калі маеце нейкія пытаньне, не саромейцеся зьвязацца з намі.
Апошні тэрмін падачы — 15 лістапада 2015. Мясцовая каманда зьвяжацца з усімі кандыдатамі і апублікуе сьпіс сябраў камітэту па стыпэндыях адразу пасьля гэтага. Калі ласка, дапамажыце перакласьці гэтую старонку.
Прапанаваны графік
- 1–15 лістапада: скліканьне камітэту па стыпэндыях
- 15 лістапада — 6 сьнежня: падрыхтоўка камітэту па стыпэндыях
- 6 сьнежня — 9 чэрвеня: час падачы заяваў
Дзякуй,
Federico Leva і Martin Rulsch
Каманда Вікіманіі-2016, падкаманда па стыпэндыях